Top.Mail.Ru

У БДАМ паставілі спектакль «А досвіткі тут ціхія...» на кітайскай мове

539
17.04.2025 | 08:43

Прэм’ерны паказ спектакля «А досвіткі тут ціхія...», пастаўлены на кітайскай мове, прайшоў у навучальным тэатры-студыі імя Я. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 17 красавіка.

Пастаноўка прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі і падрыхтавана кітайскімі студэнтамі магістратуры па спецыяльнасці «тэатразнаўства» БДАМ.

Па словах рэжысёр-пастаноўшчыка спектакля, аспіранта БДАМ Ян Пэйханя, твор Барыса Васільева вядомы не толькі ў Беларусі, але і ў Кітаі.

— Гэта выдатная п’еса, і важна тое, што ў гэтым годзе мы адзначаем 80-годдзе Перамогі. Гэта свята і для Беларусі, і для Кітая, — падзяліўся ён.

Таксама рэжысёр-пастаноўшчык дадаў, што ў спектаклі за кошт кітайскай мовы пануе асаблівая рытмічнасць.

— П’еса не самая простая для разумення кітайскіх гледачоў, таму некаторыя моманты спрашчалі. У выніку спектакль ідзе адну гадзіну трыццаць хвілін, — адзначыў Ян Пэйхань.

Для зручнасці беларускіх гледачоў спектакль суправаджаўся субтытрамі на рускай мове. А ў сцэнічным афармленні пастаноўкі былі выкарыстаны творы графікі беларускіх студэнтаў БДАМ.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю