Top.Mail.Ru

У апошнія дні лета асабліва папулярныя ў мінчан і гасцей горада прагулкі ў Цэнтральным батанічным садзе

935
15.08.2025 | 11:21

У цені дрэў, сярод духмяных шматлікіх квітнеючых аднагадовых і шматгадовых кветак заўсёды прыемна пагуляць і адпачыць ад спёкі і гарадской мітусні.

У гэтыя дні тут назіраецца пік цвіцення гладыёлусаў, гартэнзій і вяргінь.

Ужо некалькі тысячагоддзяў аматараў кветак радуе, любімая многімі расліна, гладыёлус. Родам гэтая кветка з Афрыкі, Міжземнамор’я, Сярэдніх Еўропы і Азіі, і Заходняй Сібіры.

Калекцыя гладыёлусаў у Цэнтральным батанічным садзе была заснавана ў 1958 годзе. У цяперашні час яна налічвае 672 сарты. Сярод цікавых фактаў пра гладыёлусы ў літаратуры апісваюцца наступныя.

У былыя часы, каля 300 гадоў да нашай эры, гладыёлус лічыўся пустазеллем і дапякаў людзям.

У сярэднявеччы адвар з кветак гладыёлуса ўжывалі пры зубным болі.

Быў час, калі цыбуліны гладыёлуса былі ласункам, іх смажылі або запякалі.

Лічылася, што гладыёлус  здольны абараніць ад злых духаў. Воіны выкарыстоўвалі яго ў якасці талісмана ад гібелі.

Гладыёлус лічыцца «мужчынскай» кветкай. Букеты з іх традыцыйна ўручаюць пераможцам, чэмпіёнам, партнёрам па бізнесе.

Буянства фарбаў сённяшняга Батанічнага саду глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Віктар ДРАЧОЎ, 

фота аўтара.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю