Top.Mail.Ru

У 20-ы раз у Мінску прайшоў фестываль для ўсёй сям’і «Горад прафесій Букідс»

757
17.08.2025 | 18:27

16 і 17 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі прайшоў 20-ы юбілейны фестываль для ўсёй сям’і «Горад прафесій Букідс».

На працягу двух дзён на шматлікіх пляцоўках прадстаўлены больш за сто самых розных прафесій, дзе ў простым і інтэрактыўным фармаце дзеці змаглі паспрабаваць сябе ў ролі фотакарэспандэнта, дзяжурнага па станцыі, правадніка пасажырскага вагона і кандуктара, мастака, трактарыста, дызайнера адзення, дэкаратара ўпакоўкі, падатковага інспектара...

Пасля кожнай пройдзенай лакацыі дзіця атрымлівае запіс у «працоўнай кніжцы» і сваю першую «зарплату» — букідсы, якія можна выдаткаваць на забавы на пляцоўках фестывалю, дабрачыннасць, дадатковую адукацыю ці абмяняць іх на тавары ў фестывальных крамах.

Фестываль «Букідс» прапанаваў насычаную забаўляльную праграму: спартыўныя і творчыя актыўнасці, музычна-тэатральную сцэну, майстар-класы, гульнявую зону для малых і многае іншае.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю