16 мая ў галерэі Арт-Беларусь адбылося адкрыццё выставы пераможцаў Арт-Мінска-2025 «Postscriptum», на якой наведвальнікі змогуць убачыць творы Аляксандра Барташэвіча, Аляксандра Шапо, Аляксандра Некрашэвіча, Уладзіміра Зінкевіча, Фёдара Шурмялёва, Анастасіі Чадзій, Юліі Цярэшкі, Аляксандра Трускоўскага і іншых вядомых гледачам аўтараў.
На адкрыцці выставы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, на якой куратар Арт-Мінска Аляксандр Зінкевіч уручыць дыпломы ўдзельнікам выставы «Postscriptum».
Усяго будзе прадстаўлена 50 мастакоў, за якіх наведвальнікі выставы Арт-Мінск галасавалі найбольш актыўна ў намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, інсталяцыя і арт-аб’ект, фатаграфія і лічбавае мастацтва. Выстаўка дазволіць больш глыбока пазнаёміцца з найбольш цікавымі напрамкамі сучаснага мастацтва і ўбачыць выбраныя творы розных перыядаў.
Сяргей ПЯТРОЎ