Top.Mail.Ru

У Мінску прайшлі рэспубліканскія «Гонкі на драганботах».

987
23.05.2025 | 20:21

Гонкі праходзілі каля сталічнага Палаца спорту на рацэ Свіслач сярод каманд устаноў вышэйшай адукацыі і былі прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Спаборнічалі каманды з 17 буйных беларускіх ВНУ. Пасля папярэдніх заездаў да фіналу дайшлі Экіпажы ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

У склад кожнай каманды ўваходзілі 10 весляроў,рулявы і бубнач, а даўжыня дыстанцыі склала каля 200 метраў. Перамогу ў фінале атрымалі студэнты БДУФК, якія паказалі вынік 40,5 секунды. Другое месца занялі прадстаўнікі Палесду (41,1 сек.), тройку лепшых замкнуў экіпаж з БДУІР (41,9 сек.).

Драгонбот — вялікае многоместное каноэ з галавой і хвастом дракона. Гісторыя гэтага віду спорту пачалася больш за 2000 гадоў таму ў Кітаі. Сёння ў Паднябеснай падобнымі гонкамі захапляюцца каля 50 млн чалавек, таксама такія лодкі папулярныя ў Еўропе, Канадзе і ЗША. Гонкі на драганботах увайшлі ў праграму Сусветных гульняў 2025 года, якія пройдуць у жніўні ў Чэнду.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю