Top.Mail.Ru

Сяброўства умацоўваць спаборніцтвам

502
18.01.2025 | 17:24

Такая мэта таварыскага матча па настольнаму тэнісу Кітай-Беларусь , які адбыўся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісу. Пасольства Кітая ў Беларусі і Асацыяцыя арганізацыі кітайскіх суайчыннікаў правялі гэту сустрэчу у мэтах далейшага ўмацавання кітайска-беларускага сяброўства і садзейнічання неўрадавым спартыўным абменам паміж краінамі. Матч «Кубак Хуацяо» арганізатары вырашылі правесці перад надыходзячым кітайскім Новым годам. У тэнісных баталіях прынялі ўдзел дыпламаты пасольства Кітая, кітайскія студэнты беларускіх ВНУ, беларускія аматары гэтага віду спорта. Усе яны аб’яднаныя ў 15 каманд.

Перад удзельнікамі спартыўнага свята выступў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань і першы намеснік міністра спорта і турызму Беларусі Александр Дараховіч. Прыгажосць цырымоніі адкрыцця падкрэсліла выступленне дзіцячай спартыўна-харэаграфічнай групы, а калектыў барабаншчыкаў задаў спаборніцтву вясёлы, агністы рытм. 

Сёлетні беларуска-кітайскі турнір стаў традыцыйным, ён другі па ліку сярод падобных штогадовых сустрэч. 

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю