493
16.01.2025 | 17:40
Святочны канцэрт-мітынг у падтрымку выбараў «Беларусь разам» прайшоў сёння на пляцоўцы перад сталічным універмагам «Беларусь».
Тут сабраліся прадстаўнікі БРСМ, аб’яднання і партыі «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын», ветэранскіх арганізацый, дэпутацкага корпуса. Прысутныя прадэманстравалі сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і запрасілі ўсіх прыйсці 26 студзеня на выбарчы ўчастак і зрабіць свой выбар на карысць нашай квітнеючай і незалежнай краіны. Праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і прыняць удзел у выбарах заклікаў таксама Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа і давераная асоба дзеючага прэзідэнта Дзмітрый Шаўцоў.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара