569
11.01.2025 | 12:28
Прыемны сюрпрыз чакаў наведвальнікаў Нацыянальнага мастацкага музея. Падчас агляду ўнікальных экспанатаў установы адбыўся паказ спектакля «Падарунак на Каляды» ў выкананні Тэатра танца «Чарлі» з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь».
Тэатр танца «Чарлі» быў створаны ў 1990 годзе. На базе Дома піянераў і школьнікаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік — Вольга Пашкоўская. У спектаклі «Падарунак на Каляды», створаным па матывах балета «Шчаўкунчык», занята больш за 20 удзельнікаў тэатра ад 7 да 16 гадоў. Рабяты парадавалі наведвальнікаў музея сваімі танцамі і з задавальненнем агледзелі экспанаты мастацкага музея.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара