Top.Mail.Ru

Серыя канцэртаў-рэквіемаў «Кожны трэці» стартавала ў Палацы Рэспублікі

487
06.04.2025 | 10:27

Першы канцэрт серыі прайшоў 6 красавіка для прадстаўнікоў з Брэсцкай вобласці.

Гэта даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны, расповед пра лёсы простых людзей, сінтэз новых песень аб вайне і перамозе, а таксама ўнікальных кадраў хронікі, гістарычных фактаў. У канцэрце гучалі як шырока вядомыя музычныя творы савецкага перыяду, так і новыя кампазіцыі сучасных беларускіх аўтараў.

Таксама ў фае Палаца Рэспублікі гледачам было прадстаўлена некалькі тэматычных выставачных праектаў. Сярод якіх фотавыстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік», выставы «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах», «Хлеб — нябачная сіла Перамогі» і іншыя.

Канцэрт-рэквіем і экспазіцыі будуць праходзіць тут да 12 красавіка для дэлегацый з усіх рэгіёнаў і з Мінска.

А якая атмасфера была на першым канцэрце — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Лізавета ГОЛАД
фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю