537
26.12.2024 | 21:51
Яркая навагодняя праграма ў межах акцыі «Нашы дзеці» прайшла 26 снежня ў канцэртнай зале Prime Hall. У ёй прынялі ўдзел выхаванцы дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзеці са шматдзетных сем’яў.
Маленькіх гледачоў чакаў святочны канцэрт гурта «Аура», інтэрактыўныя гульні, фотазоны, роставыя лялькі, аква-грым, віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі. Таксама кожнае дзіця атрымала падарунак ад мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». А якая там была атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы!
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара