Top.Mail.Ru

Рэканструкцыя і будаўніцтва — чарговая старонка гісторыі Нацыянальнага мастацкага музея

412
10.03.2026 | 17:00

У Мінску ствараецца музейны квартал. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь набудзе выгляд комплексу будынкаў, аб’яднаных паміж сабою галерэямі-пераходамі. У гэтыя дні на вуліцы Леніна ідзе рэканструкцыя будынка, дзе прадугледжана ўмацаванне металаканструкцый, разборка нясучых канструкцый даху, унутраная трансфармацыя. 

Адказная работа вядзецца на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі сталінскага класіцызму. Гэты будынак не толькі захавае свой сённяшні знешні выгляд, але і зноў набудзе балюстраду, якая тут мела месца ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. На перабудаваных паверхах з’явяцца экспазіцыйныя залы, сховішчы, мансардны паверх будзе адведзены для студыі выяўленчага мастацтва, лекцыйнага памяшкання. Праектам прадугледжана таксама стварэнне скульптурнага дворыка.

Будаўнічую пляцоўку ў цэнтры сталіцы да таго ж ўпрыгожвае незвычайная выстава буйнафарматных фотаздымкаў самых вядомых архітэктурных аб’ектаў Беларусі. З суседніх пешаходных тратуараў можна не толькі разглядаць старонкі такога фоталетапісу айчыннага дойлідства, але і назіраць за разгорнутай побач рэканструцыяй. 

Многія прахожыя фатаграфуюцца на фоне незвычайнага аб’екта, здымаюць здалёку майстроў, што працуюць на вышыні, і іх сучаснае абсталяванне. Скарыстаў такую магчымасць і я — зрабіў гэтыя фота з аддаленасці, не перашкаджаючы рабочым на рыштаваннях. 

Яўген Пясецкі
Фота аўтара 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю