Top.Mail.Ru

Чым здзіўляе адзіны ў краіне музей пасажырскага транспарту

835
13.05.2025 | 12:47

Музей гарадскога пасажырскага транспарту Мінска быў адкрыты ў кастрычніку 2018 года. Гэта адзіны ў рэспубліцы музей, дзе прадстаўлены такія віды наземнага транспарту як: аўтобусы, тралейбусы, трамваі. Знаходзіцца ён на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» на Партызанскім праспекце, 6 у сталіцы.

Экскурсавод Дар’я Арэшкіна пачала нашу экскурсію з экспазіцыйнай залы з міні-кінатэатрам, відэасценай, дзе прадстаўлены гісторыя і развіццё грамадскага транспарту ад конкі да электробуса. 

Тут жа можна пабываць у інтэр’еры кабінета дырэктара Мінсктранса 60-х гадоў. Людзі старэйшага пакалення памятаюць, як перасоўваліся па гарадах Савецкага Саюза на тралейбусах падмаскоўнага завода ім. Урыцкага ЗіУ-5, трамваях Рыжскага вагонарамонтнага завода РВЗ-6 і аўтобусах ЛАЗ і Ікарус з украінскага Львова і Венгрыі.

У суседняй зале мы ўбачылі выставу рэтраматацыклаў і веласіпедаў. І вядома самую цікавую частку гэтага унікальнага музея — выставу рарытэтнай тэхнікі пад адкрытым небам, якая налічвае 30 адзінак рухомага саставу. 

Тут ёсць і першы тралейбус з дэпо № 1, а ў рухомым складзе тут можна ўвайсці ў салон і нават адчуць сябе вадзіцелем за рулём гэтых пасажырскіх транспартных сродкаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю