Top.Mail.Ru

Выратаванне Еўропы. Выстаўка-памяць пра Нарацкую аперацыю 1916 года

139
18.03.2026 | 17:20

Такімі ж сакавіцкімі днямі 110 гадоў таму пачалася наступальная аперацыя Рускай імператарскай арміі — першая пасля адступлення 1915 года. Яе стратэгічным разлікам было адцягнуць у гэты раён свежыя нямецкія дывізіі з Усходняй Прусіі і Бельгіі, аслабіць націск ворага на французскі горад Вердэн і фактычна ўратаваць Францыю цаной жыцця салдат Расійскай імперыі. У раёне беларускага возера Нарач загінула амаль восемдзесят тысяч салдат Першай сусветнай вайны.

Выстаўка «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарацкай аперацыі» адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Яна расказвае пра самую крывавую бітву Першай сусветнай вайны. Экспазіцыю падрыхтавалі лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы вядомы калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў і Нацыянальны гістарычны музей.

На адкрыцці выстаўкі міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што акупанты палілі беларускія вёскі яшчэ ў Першую сусветную. Трагічныя старонкі Нарацкай аперацыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У той час Расія, верная свайму абавязку саюзніка, выратавала становішча пад Вердэнам, адцягнуўшы на сябе моц германскіх падраздзяленняў. Лёс Еўропы вырашаўся ў беларускіх лясах і балотах.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў на адкрыцці выстаўкі заявіў, што ў Першую сусветную вайну Расійскую імперыю ўцягнулі «заходнія партнёры». У канфлікце ўдзельнічалі 38 з 59 існуючых у той час незалежных дзяржаў, або дзве трэці насельніцтва планеты. Вырашальны ўклад зрабіла агульная з беларусамі Айчына — Расійская імперыя.

Унікальная экспазіцыя размясцілася ва ўнутраным дворыку музея і ўяўляе сабой дакументальны фоталетапіс часоў Нарацкай аперацыі. Сюжэты гэтых здымкаў увасоблены ў дыярамах з выкарыстаннем 3D-тэхналогій. Яны паказваюць пазіцыі рускіх і нямецкіх войск каля Нарачы, акопы, касцёл у Відзах пасля атак. Беларускія рэканструктары прадэманстравалі на адкрыцці выстаўкі, як выглядала ваеннае адзенне часоў Першай сусветнай.

Самым буўнагабарытным зкспанатам стаў створаны аўтарам унікальнай калекцыі самалёт Morane-Parasole, такія паветраныя апараты знаходзіліся на ўзбраенні Расійскай арміі і прымалі ўдзел у баях з першых дзён вайны.

Выстаўка — адзін з самых прыкметных сталічных музейных праектаў. Надзвычайны выгляд ёй дадае сама лакацыя — экспазіцыя размясцілася сярод старажытных пабудоў другой паловы ХІХ стагоддзя, якія сёння з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю