Top.Mail.Ru

Ратавальнікі мінскай станцыі АСВОД «Дразды» пільна нясуць вахту

490
18.02.2025 | 09:24

Ратавальнікі мінскай станцыі АСВОД «Дразды» пільна нясуць вахту. За іх работай назіраў журналіст «Звязды».

«Пірання» з апантаным гулам рэзала лёд, выконваючы функцыі міні-ледакола, пакідаючы пасля сябе водную дарожку з абломкамі лёду, і злёгку заціхала, калі слізгала па яго цвёрдай паверхні.

Лёд яшчэ не стаў і рыбакоў не было, аднак рулявы, ён жа  – выконваючы абавязкі начальніка выратавальнай станцыі «Дразды» Алег Цвяткоў, і старшы матарыст Аляксандр Колас рабілі прафілактычны абход зоны выратавання: 1400-1100 метраў. За кальцавой дарогай знаходзіцца дастаткова шырокая акваторыя- тэрыторыя назірання ратавальнікаў.

— На станцыі працуе 16 чалавек, на сутачнае дзяжурства заступае 4-5: матарыст, вадалаз, старэйшы матарыст, медыцынскі працаўнік і матарыст-выратавальнік. Утворана вадасховішча Дразды ў 1976 годзе шляхам перакрыцця плацінай ракі Свіслач. Глыбіня месцамі дасягае 5-6 метраў. 

Існуючая праточная рачная плынь і паляпшэнне экалагічнага становішча ў цэлым, робяць Дразды прывабным месцам для рыбакоў: знаходзяцца ў межах горада, лёгка дабірацца, таму ўсюды- месцы рыбныя. Рыбы ў драздоўскіх водах хапае: лешч, судак, акунь, падлешчык, плотка, шчупак, лін, карась і нават трапляецца «прамудры» пяскар, які любіць чыстую і свежую ваду.Мы ахоўваем і дапамагаем па неабходнасці не толькі рыбакам, але і ўсім удзельнікам зімовага віду адпачынку, — паведаміў Алег Цвяткоў.

Нядзеля 16 лютага. Аэраладка «Пірання-4» вольна слізгала ўжо па трывалым лёдзе, на які, як і меркавалася, высадзілася шмат рыбакоў. Да іх і пад’язджаў матарыст Антон Уколаў з прадстаўніком МНС, які заклікаў апранаць жэлеты, мець металічныя зачэпы і вяроўку, не стаяць на лёдзе групамі і праяўляць неабходныя меры засцярогі.

Мароз і сонца, дзень цудоўны, экіпіраваныя на манер заваёўнікаў Арктыкі (некаторыя рыбачылі з намётаў і нават ахінуўшыся цэлафанам) аматары зімовай лоўлі нават не наракалі на малы ўлоў. Рыба, у асноўным сярэбраны падлешчык, клявала млява, але некаторым усміхалася рыбацкае шчасце. Нацягаў з лункі Артур, ён лавіў з палаткі, якая абараняла ад ветра. Яго таварыш Аляксандр быў менш удалы, але і ў яго сталі брацца падлешчыкі. Унук Леў рыбачыць з дзедам Валерам усё сваё свядомае жыццё. Аднак 16-гадоваму хлопцу больш падабаецца летняя рыбалка- зараз ён больш назіраў, чым лавіў. Вядома, Леў парадаваўся за дзядулю, калі той выцягнуў з лункі немалых памераў рыбіну. А вось Алег, дзядуля другакласніцы Арыны, нічога не злавіў – ён прыйшоў на разведку, падыхаць паветрам і пабачыцца са знаёмымі рыбаловамі. Арына таксама дарма часу не губляла, коўзалася па лёдзе ў сваё поўнае задавальненне.

Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю