У Лошыцкім парку рэгулярна праводзяцца бясплатныя тэатральныя пастаноўкі і канцэрты пад адкрытым небам у рамках праекта «Тэатральная гасцёўня», арганізаванага Мінгарвыканкамам.
Пляцоўка ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе збірае па пятніцах гледачоў, дзе праходзяць тэатральныя паказы. Сваю творчасць дэманструюць не толькі вядомыя тэатры, але і дзіцячыя тэатральныя студыі.
Вечарам у мінулую пятніцу, 22 жніўня, на адкрытай сцэне мінчане і госці сталіцы мелі магчымасць паглядзець пастаноўку «Камедыя» — спектакль паводле п’есы Уладзіміра Рудава (па матывах твораў беларускіх аўтараў XIX стагоддзя Каэтана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча), якую прадставіў калектыў «Новага драматычнага тэатра горада Мінска».
Публіка вельмі цёпла прыняла творчую работу артыстаў тэатра, і малыя дзеці і пажылыя людзі ўважліва назіралі знакамітую пастаноўку на беларускай мове. Праз тыдзень гэты ж калектыў пакажа публіцы харэаграфічны спектакль паводле аповесці Мікалая Гогаля «Шынель. Гогаль».
Лета сыходзіць, не прапусціце магчымасць атрымаць асалоду ад мастацтва ў маляўнічай атмасферы Лошыцкага парка і не забудзьцеся ўзяць з сабой куртачку і спрэй ад камароў.
Сяргей Антонаў