475
08.03.2025 | 08:13
Апоўдні ў парку ім. Горкага быў дадзены старт «Прыгожаму» забегу, у якім прынялі ўдзел каля 1300 удзельніц з Беларусі, Казахстана, Кітая, Расіі ад 12 гадоў і старэй.
Усім удзельніцам, якія завяршылі дыстанцыю, былі ўручаны медалі фінішора, а пераможцы забегу ў абсалютным першынстве былі ўзнагароджаны каштоўнымі і грашовымі прызамі.
Арганізатарамі забегу выступілі: Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Дзяржаўная ўстанова «Белспортазабеспячэнне», грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ