Top.Mail.Ru

Пірагі, прыгатаваныя сваімі рукамі, самыя смачныя!

435
20.02.2025 | 18:24

Прадстаўнікі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» у рамках рэспубліканскай акцыі «Мамчыны пірагі», прымеркаванай да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, наведалі ваеннаслужачых вайсковай часці 35703.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па г. Мінску Таццяна Рунец, намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Алена Зелянко, дырэктар Мінскага дзяржаўнага каледжа кулінарыі Вера Дзянініс, старшыня маладзёжнага крыла МГА ГА «БСЖ» Анжаліка Якіменкова прывезлі ў вайсковую часць пачастункі, зробленыя сваімі рукамі.

Творчы калектыў Палаца дзяцей і моладзі „Золак“ г. Мінска» прадставілі ўдзельнікам мерапрыемства душэўную канцэртную праграму.

Цёплая сустрэча завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю