«Перамога. Памяць. Мір»: як прайшла галоўная бібліятэачная акцыя года

180
26.04.2025 | 10:12

«Бібліяноч — 2025», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі, прайшла 25 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сёлета галоўная тэмай галоўнай бібліятэчнай акцыі года стала «Перамога. Памяць. Мір». Так, удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў і гераічнага мінулага.

Па словах генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна, гэтая Бібліяноч стала рэкорднай па ахопе бібліятэк.

— Практычна ўся тэрыторыя Беларусі ахоплена гэтай акцыяй. Усяго ў ёй прынялі ўдзел 96 бібліятэк і 81 горад, — падзяліўся ён.

У Нацыянальнай бібліятэцы для ўдзельнікаў мерапрыемства на працягу вечара працавалі больш за 20 тэматычных пляцовак. Лекцыі, інтэрактыўныя праграмы, майстар-класы, танцы, квэсты, творчыя сустрэчы і шмат чаго іншага. Дзверы бібліятэкі былі адчынены для ўсіх жадаючых ажно да 23:00.

Таксама асобна была прадстаўлена пляцоўка ад кітайскага цэнтра кнігі. У верасні Паднябесная адзначыць 80-ую гадавіну перамогі над японскім мілітарызмам.

— Наша Нацыянальная бібліятэка аб’ядноўвае самыя розныя праекты, але тэматыка адна: перамога ў барацьбе за доўгачаканы мір. Гэта свята, якое павінна быць у нас у душы для таго, каб захаваць пераемнасць пакаленняў, — заключыў Вадзім Гігін.

А якая атмасфера была на мерапрыемстве – глядзіце ў нашым фотарэпартажы!

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю