У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі гэтымі днямі праходзіць Рэспубліканская сацыяльна-творчая акцыя «Пасланне ветэрану», у якой школьнікі нашай краіны падпісваюць і дасылаюць віншавальныя паштоўкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. У рамках акцыі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх конкурсу «Героі нашай Перамогі», прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Перамога. Памяць. Жыццё». Дзеці-пераможцы гэтых конкурсаў з усёй краіны, якія прыехалі ў Мінск са сваімі бацькамі, агледзелі выставы, атрымалі свае ўзнагароды і паглядзелі святочны канцэрт, падрыхтаваны ў Нацыянальным цэнтры.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара