У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі завяршаецца сямейны фестываль, пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, «Вакол свету Букідс».
На працягу двух дзён удзельнікам фестывалю прапанавана здзейсніць падарожжа і «наведаць» 20 краін.
У праграме фестывалю — віртуальнае падарожжа ў космас, «туры» у Кітай, наведванне гавайскай вечарынкі і сапраўднай вёскі індзейцаў. А яшчэ — кава па-італьянску і прысмакі з турэцкай крамы. З традыцыямі сваіх дзяржаў гасцей напрамую пазнаёмяць пасольствы Расіі, Турцыі, ААЭ і Катара.
Пасля кожнай пройдзенай лакацыі ўдзельнікі атрымліваюць запісы ў «Пашпарт вандроўцы», знаёмяцца з культурай і традыцыямі розных краін, збіраюць фестывальныя маркі і вяртаюцца з падарожжа не з пустымі рукамі — падарункі прадугледжаны для ўсіх юных падарожнікаў «Букідс».
У нядзелю фестываль працуе да 20:00.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара