11 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 42 у новым мікрараёне сталіцы «Паўночны бераг».
Удзел у цырымоніі адкрыцця прынялі міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вадзім Сіняўскі, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь—інспектар па г. Мінску Юрый Фралоў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран і іншыя.
Шэраг супрацоўнікаў міністэрства былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі за прафесіяналізм і актыўны ўдзел у папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
Падчас мерапрыемства была праведзена цырымонія закладкі капсулы з пасланнем будучым ратавальнікам.
Новае дэпо ўяўляе сабой комплекс з гаражом на пяць пажарных машын і двухпавярховым корпусам для адмыслоўцаў. Для падвышанай надзейнасці аб’ект укамплектаваны сучаснымі інжынернымі сістэмамі і рэзервовым электрасілкаваннем ад дызельнай станцыі. Гэта гарантуе аўтаномнасць і бесперапыннасць работы ўсіх экстраных службаў нават ва ўмовах адключэння электрычнасці, што асабліва важна пры рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі.
На тэрыторыі абсталяваны спартыўная пляцоўка, стадыён, і спецыяльная вежа для трэніровак, якія прызначаны для падтрымання высокай баявой гатоўнасці і адпрацоўкі розных сцэнарыяў надзвычайных сітуацый.
Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 42 гарантуе бяспеку больш за 130 тысяч жыхароў мікрараёна.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
фота аўтара