6 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі праходзіць фестываль навукі.
На пляцоўках: «Космас», «Інтэлектуальныя тэхналогіі», «Смак навукі»," Медыцына«, «Лабараторыя», «Экалогія», «100 інавацый маладых вучоных», «Універсітэт будучыні», «Навука 0+», «Атам Team» дзяцей і дарослых чакае апусканне ў свет навукі і новыя веды. І ўсё гэта — не сумныя лекцыі, а практычныя заняткі і навуковыя шоў. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставіць сваю традыцыйную тэматычную пляцоўку «Універсітэт будучыні». Пляцоўка аб’ядноўвае больш за 35 універсітэтаў краіны, Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.
І магчымасць зносін з тымі, хто развівае розныя напрамкі навукі, у тым ліку, з першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі Героем Беларусі Марынай Васілеўскай, расійскім касманаўтам Героем Расійскай Федэрацыі Алегам Навіцкім.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара