1500
21.12.2025 | 13:04
20 снежня ва ўстанове адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» з поспехам прайшоў Навагодні Сувораўскі баль.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто танцавальных пар, сфарміраваных з ліку сувораўцаў і дзяўчат, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і «Жодзінская жаночая гімназія».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі і афіцэры Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
Напрыканцы святочнай урачыстасці намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Навуменка ўручыў удзельнікам балю Прыгожы велізарны торт.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў