17 снежня, напярэдадні Дня ратавальніка, супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і сем’і загінуўшых пры выкананні абавязку іх таварышаў правялі падзячны малебен і літыю ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых, якую ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі протаіерэй Фёдар Поўны, клірыкі Усіхсвяцкай парафіі, протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, протадыякан Свята-Духава Кафедральнага сабора Мікалай Аўсіевіч. На мерапрыемстве прысутнічаў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях генерал-маёр Аляксандр Худалееў.
Афіцыйныя асобы адзначылі важнасць прафесіі ратавальнікаў, іх асабісты подзвіг, вышыню духу. Гучалі словы падзякі ў памяць аб загінуўшых пры выкананні свайго абавязку супрацоўнікаў МНС, у крыпце перад капсулай з зямлёй, прывезенай з месцаў гібелі ратавальнікаў, сем’і загінуўшых усклалі кветкі. У фінале мерапрыемства протаіерэй Фёдар Поўны і генерал-маёр Аляксандр Худалееў сустрэліся з сем’ямі загінуўшых супрацоўнікаў, уручылі ім каштоўныя падарункі, вызначылі мерапрыемствы па далейшай дапамозе.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара