Арт-аб’ект рэалізаваны сумеснымі намаганнямі Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ. Адкрыццё мурала — важкі ўклад у культурную скарбонку нашай сталіцы. Ён сімвалізуе адзінства маладога пакалення, якое ўпэўнена трымае ў сваіх руках будучыню Радзімы. Ён адлюстроўвае павагу, захаванне традыцый і бесперапынны рух наперад. Упэўнены, гэты арт-аб’ект упрыгожыць наш любімы горад і зробіць яго прывабным для жыхароў і гасцей сталіцы.
Сімвалічна, што мурал адкрываецца напачатку 2025 года, які рашэннем нашага Прэзідэнта аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Аб гэтым заявіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
Арт-аб’ект рэалізаваны сумеснымі намаганнямі Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ. Адкрыццё мурала — важкі ўклад у культурную скарбонку нашай сталіцы. Ён сімвалізуе адзінства маладога пакалення, якое ўпэўнена трымае ў сваіх руках будучыню Радзімы. Ён адлюстроўвае павагу, захаванне традыцый і бесперапынны рух наперад. Упэўнены, гэты арт-аб’ект упрыгожыць наш любімы горад і зробіць яго прывабным для жыхароў і гасцей сталіцы. Сімвалічна, што мурал адкрываецца напачатку 2025 года, які рашэннем нашага Прэзідэнта аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Аб гэтым заявіў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў. «Мінск сёння з самай раніцы сустрэў „Марафон адзінства“. Практычна кожная з кропак „Марафону“ ў сталіцы б’е рэкорды. Трэба казаць аб’ектыўна, мурал адкрываецца ў самым буйным раёне горада — Фрунзенскім. Але ён у сталіцы не будзе адзіным (акрамя гэтага арт-аб’екта, у сталіцы таксама сёння адкрыўся мурал на вуліцы Навінкаўскай, 2). Вялікі дзякуй байцам студатрадаў БРСМ, гэта сапраўды важны ўнёсак у будучыню краіны. Мы разумеем, што слоган „Будучыня Беларусі ў тваіх руках“ вельмі сугучны нам па сэнсе. Надышоў час прымаць рашэнні, надышоў час несці адказнасць за сваю дзяржаву. Хацелася б, каб гэты арт-аб’ект нагадваў усім, што мы, беларусы, здольныя самі вызначаць наш выбар», — адзначыў спікер. Яна ВАЛАСАЧ Фота Віктара ДРАЧОВА«Мінск сёння з самай раніцы сустрэў „Марафон адзінства“. Практычна кожная з кропак „Марафону“ ў сталіцы б’е рэкорды. Трэба казаць аб’ектыўна, мурал адкрываецца ў самым буйным раёне горада — Фрунзенскім. Але ён у сталіцы не будзе адзіным (акрамя гэтага арт-аб’екта, у сталіцы таксама сёння адкрыўся мурал на вуліцы Навінкаўскай, 2). Вялікі дзякуй байцам студатрадаў БРСМ, гэта сапраўды важны ўнёсак у будучыню краіны. Мы разумеем, што слоган „Будучыня Беларусі ў тваіх руках“ вельмі сугучны нам па сэнсе. Надышоў час прымаць рашэнні, надышоў час несці адказнасць за сваю дзяржаву. Хацелася б, каб гэты арт-аб’ект нагадваў усім, што мы, беларусы, здольныя самі вызначаць наш выбар», — адзначыў спікер.
Яна ВАЛАСАЧ
Фота Віктара ДРАЧОВА