Top.Mail.Ru

На Кастрычніцкай плошчы заззяла агнямі галоўная ёлка краіны

1347
15.12.2025 | 19:59

Галоўная ёлка краіны заззяла рознакаляровымі агнямі на Кастрычніцкай плошчы 15 снежня. Адначасова з ёй у сталіцы запрацавала ўся святочная ілюмінацыя.

На адкрыцці ёлкі сабраліся мінчане і госці сталіцы. Гэта падзея дала старт пачатку святочнага сезона не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў.

Перад тым як ёлка заззяла агнямі, да гледачоў выйшлі Дзед Мароз і Снягурка — менавіта яны «запусцілі» навагодняе чараўніцтва, пасля чаго над плошчай успыхнула святочнае святло.

Запальванне галоўнай ёлкі стала не толькі сімвалам пачатку навагодніх урачыстасцяў, але і стартам традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». На галоўную ёлку краіны запрошаны 2 370 дзяцей з сацыяльна неабароненых катэгорый беларусаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 15 снежня 2025 года па 14 студзеня 2026-га. У гэты перыяд вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў наведаюць больш за 150 устаноў — інтэрнаты, арганізацыі адукацыі і аховы здароўя, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Усяго плануецца ахапіць звыш мільёна дзяцей, падарыўшы ім увагу, клопат і навагодні настрой.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі ў размове з журналістамі адзначыў, што задача кожнага дарослага — падарыць дзецям свята, бо Новы год і Каляды для іх з’яўляюцца доўгачаканымі святамі. «Традыцыйна напярэдадні зімовых урачыстасцяў праходзіць акцыя „Нашы дзеці“. За кошт бюджэту закуплена больш за 54 тысячы падарункаў для юных мінчан. Вядома, асаблівую ўвагу мы нададзім дзецям-сіротам, якія жывуць у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, сацыяльных прытулках, а таксама знаходзяцца на лячэнні ў стацыянарах, бальніцах. Наша мэта — каб ні адно дзіця не засталося па-за ўвагай», — адзначыў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. 

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю