479
07.03.2025 | 08:09
Бадай ніколі не сустрэнеш столькі мужчын з засяроджанымі і заклапочанымі тварамі, як напярэдадні 8 Сакавіка, дый у само свята. У выбары падарункаў для сваіх любімых і каханых кожны хоча знайсці штосьці такое...
Камусьці ў гэтым дапамагае прафесія. Як, напрыклад, Дзянісу Валністаму, супрацоўніку Мінскага цяплічнага камбіната. Што яго жонка і дзве дачушкі атрымаюць найлепшыя кветкі, можна нават не сумнявацца.
А вось Віктар Дзедуль, галоўны інжынер Мінскага хлебазавода № 3 мае магчымасць падарыць сваім любімым жанчынам торт «Святочны», які выпякаецца тут спецыяльна да 8 Сакавіка.
Большасці ж застаецца ісці... канешне, па кветкі. Балазе, іх на тым жа Камароўскім рынку — мора.
Фота Віктара Іванчыкава і Віктара Драчова