Top.Mail.Ru

Мост сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Індыі

495
22.01.2026 | 11:00

Урачысты вечар, прысвечаны Дню Рэспублікі Індыя адбыўся ў Мінскім Доме сяброўства. Гэта нацыянальнае свята — адно з самых галоўных сярод дзяржаўных свят Індыі, прысвечана яно прыняццю Канстытуцыі.

Удзельнікамі вечара сталі актывісты Таварыства сяброўства «Беларусь—Індыя» і Беларускага таварыства сяброўства, супрацоўнікі пасольства Індыі ў Беларусі, выкладчыкі і студэнты мінскіх навучальных устаноў. У зале, упрыгожанай дзяржаўнымі сцягамі абедзвюх краін, урачыстасць адкрылі старшыня Таварыства «Беларусь—Індыя», прафесар, дэкан факультэта Мінскага інстытута развіцця адукацыі Ігар Ганчаронак і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Ашок Кумар. Яны падкрэслілі, што гэта свята сімвалізуе непарушны суверэнітэт вялікай дзяржавы, якая за час незалежнага развіцця дасягнула значнага эканамічнага прагрэсу і сацыяльнага дабрабыту, заваявала высокі міжнародны аўтарытэт.

Паказам на вялікім экране серыі маляўнічых здымкаў пра жыццё сяброўскай краіны суправаджалася музычнае віншаванне ад беларускай грамадскасці — выступленне выкладчыкаў школы мастацтваў імя Я. Глебава цымбалісткі Юліі Платун і піяністкі Вольгі Макаравай. Прыгажосць усходняга нацыянальнага танца перадалі ў харэаграфічнай мініяцюры «Віншаванне кветкамі» Таццяна Пінчук і Святлана Вейняровіч з мінскай школы індыйскага класічнага танца «Індывара».

Літаратурнае віншаванне ўдзельнікам урачыстасці падрыхтавала член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Тулупава. Яна расказала пра творчасць Махадэмі Вармы — адной з самых вядомых сярод індыйскіх паэтаў і прачытала яе вершы ў сваім перакладзе.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю