Рэспубліканскі маладзёжны медыяфорум «Прасоўванне» прайшоў у Мінскім гарадскім тэхнапарку.
Мерапрыемства праводзіцца з 2021 года і з кожным разам набірае ўсё большы размах. Так, сёлета ў ім прынялі ўдзел больш за 70 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, сярод якіх работнікі БРСМ, адказныя за работу ў інтэрнэт-прасторы, пачынаючыя SMM-спецыялісты з ліку саюзнай моладзі, адміністратары маладзёжных сайтаў і супольнасцей у сацыяльных медыя Беларусі.
Актуальнасць форуму складана пераацаніць, бо толькі ў Беларусі больш за 8,5 млн карыстальнікаў сеткі інтэрнэт, больш за 5 млн карыстальнікаў Цік-ток і больш за 4 млн карыстальнікаў Інстаграм. Такія звесткі паведаміў журналістам другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка перад пачаткам мерапрыемства.
— Мы падзялілі наш форум на два тэматычныя блокі. Першы — гэта знаёмства і тэарэтычная частка. На яе мы запрасілі цікавых спікераў.
Другая частка была больш практыкаарыентаванай. Удзельнікі форуму падзяліліся на групы і пад кіраўніцтвам экспертаў стваралі новыя медыяпрадукты.
— Гэты інтэнсіў дазваляе атрымаць важны вопыт у стварэнні медыяпрадуктаў. А ўвогуле па выніках мінулага года мы бачым, што нават праекты, створаныя ў здавалася б, палявых умовах, могуць быць выкарыстаны ў рабоце і маштабіраваны з рэгіянальнага ўзроўню на рэспубліканскі, — адзначыў Аляксандр Іваненка.
А галоўная задача форуму вельмі простая — навучыць моладзь правільна падаваць інфармацыю, каб яна была чытабельнай, цікавай, свежай, новай і, галоўнае, праўдзівай.
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара