28 кастрычніка ў Футбольным манежы ў Мінску адкрыліся спецыялізаваныя міжнародныя выставы «Аўтасэрвіс. Механіка. Аўтакампаненты», «Дарожнае будаўніцтва», «Дрэваапрацоўка-2025».
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» Андрэй Капыток, генеральны дырэктар Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі Валерый Александровіч, генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Худаешка, першы намеснік старшыні Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці Аляксандр Панасюк.
На выставачных пляцоўках прадстаўлены сучаснае дыягнастычнае і рамонтнае абсталяванне для аўтамабіляў, інавацыйныя дарожна-будаўнічыя матэрыялы і тэхналогіі, прэзентацыі вядучых кампаній, жывыя дэманстрацыі тэхнікі, інструментаў і матэрыялаў, практычныя семінары, трэнінгі і канферэнцыі з удзелам экспертаў рынку.
У выставачных праектах прымаюць удзел 48 кампаній з Беларусі, Кітая, Расіі.
Выставы завершаць сваю работу 31 кастрычніка.
Віктар Іванчыкаў
Фота Віктар Іванчыкаў