Спаборніцтвы на прызы аднаго з самых знакамітых у гісторыі Беларусі спартсменаў, трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя праводзіліся ў Мінску з 1970 года і за больш чым паўвекавую гісторыю набылі вялікую папулярнасць сярод найлепшых барцоў усяго свету. У гэтым годзе турнір упершыню перайменаваны ў Гран-пры Мемарыял Мядзведзя. Аляксандр Васільевіч Мядзведзь, нагадаем, пайшоў з жыцця ў верасні мінулага года.
У цяперашніх спаборніцтвах на «Чыжоўка-Арэне» прымаюць удзел, акрамя беларусаў, барцы каманд блізкага замежжа (з Расіі, Казахстана, Азербайджана), а таксама прадстаўнікі Турцыі, Македоніі, Балгарыі, Бельгіі - усяго спартсмены з 11 краін.
Фінальныя паядынкіпасля ўрачыстага адкрыцця спаборніцтваў пройдуць сёння вечарам і заўтра, 15 лютага.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара