776
03.05.2025 | 14:14
Міжнародны мотапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над фашызмам, стартаваў гэтымі днямі.
Маршрут мотапрабегу праходзіць праз Славакію, Беларусь і Расію. Важным пунктам маршруту стала сталіца нашай краіны. 3 мая славацкія і беларускія матацыклісты ўсклалі кветкі ля Вечнага агню на Плошчы перамогі. Таксама славакі прывезлі капсулы з зямлёй з месцаў пахавання савецкіх воінаў у розных краінах Еўрасаюза, якія былі ўрачыста перададзены ў Нацыянальны мемарыяльны комплекс «Храм-Помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах , якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай».
Як гэта было — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.