Top.Mail.Ru

Міжнародны дзень Тайцзіцюань адзначылі ў Мінску

196
22.03.2026 | 12:13

На галоўнай пляцоўцы гандлёвага цэнтра «Сталіца» адбылося маляўнічае свята, прысвечанае дэманстрацыі традыцыйнай кітайскай куьтуры, увасабляючай усходнюю філасофію і аздараўленчую мудрасць. Арганізавалі яго Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры садзейнічанні Інстытута Канфуцыя і гандлёвага цэнтра «Сталіца».

Баявое мастацтва Тайцзіцюань уключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў чалавецтва ЮНЕСКА і распаўсюджана ў 180 краінах розных кантынентаў. З’яўленне ў календары ААН свята, названага ў гонар баявога мастацтва, падкрэслівае сусветнае прызнанне Тайцзіцюань, як інструмента умацавання здароўя, гармоніі і міжнароднага дыялогу. Адзінства чалавека і прыроды — сэнсавае напаўненне гэтай старажытнай культуры — перадаецца плаўнымі і вытанчанымі рухамі, якія сведчаць пра мягкасць і ўнутраную моц. 

Свята адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэнчуань. Ён зазначыў, што гэта міжнароднае свята праходзіць пад дэвізам «Шлях да вялікай гармоніі для ўсяго сусвету». Мастацтва Тайцзіцюань стала прызнанай часткай буйнейшых міжнародных мерапрыемстваў, яно яскрава перадае гарманічнае суіснаванне, імкненне да міру і перамогі мягкасці перад сілаю.

На пляцоўцы «Сталіцы» адбыліся паказальныя выступленні выкладчыкаў і студэнтаў Інстытута Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта фізічнай кльтуры. Яны пазнаёмілі з комплексамі Тайцзіцюань і прадэманстравалі валоданне мячом, веерам, традыцыйным ушу. Гэту частку мерапрыемства дапоўнілі лекцыя пра традыцыйныя кітайскія практыкі здаровага ладу жыцця і інтэрактыўныя заняткі для ахвотных засвоіць базавыя рухі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю