Міжнародны дзень роднай мовы традыцыйна адзначылі ў НАН Беларусі правядзеннем Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове. Сёлета на мерапрыемства зарэгістравалася больш за 5 тысяч удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з замежных краін: гэта Фінляндыя, ЗША, Сербія, Кітай і многія іншыя.
Па словах дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова, сёлетняя дыктоўка прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчынай вайне. Адпаведна і тэкст падбіраўся з улікам гэтай знамянальнай даты.
— Мэта дыктоўкі —праверка ўзроўню валодання нормамі беларускай літаратурнай мовы, а таксама магчымасць звярнуць увагу на прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова, адчуць энергію і самабытнасць роднай мовы, прадэманстраваць сваю любоў і павагу да роднай краіны, яе гісторыі, культуры і духоўнай спадчыны, — адзначыў перад пачаткам дыктоўкі Ігар Капылоў.
Тэкст пад назвай «Дата гонару і памяці» ў аўдыторыі пісалі каля 40 чалаек. Астатнія падключыліся да гэтай падзеі анлайн. Удзельнікі найлепшымі вынікамі, акрамя сертыфікатаў, атрымалі таксама і памятныя сувеніры. Так, увогуле без памылак дыктоўку напісалі вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогі НАН Бларусі Наталля Цыбульская і навуковы супрацоўнік Інстытут эканомікі НАН Беларусі Аляксандр Цэдрык.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара