Top.Mail.Ru

Мінскія школьнікі асвойваюць асновы беспілотнай авіяцыі

466
02.03.2025 | 07:39

У мінскай сярэдняй школе № 64 дзейнічае спартыўны ваенна-патрыятычны клуб «Сірыус». А яшчэ — першы ў краіне спецыялізаваны кабінет для навучання кіраванню беспілотнымі лятальнымі апаратамі, у якім займаюцца ўжо каля сотні навучэнцаў школы розных узростаў. 

Знаёмства з гісторыяй авіяцыі і ўзнікненнем дронаў, іх адрозненнямі і тэхнічнымі асаблівасцямі, аналіз і апрацоўка дадзеных аэра-і фотаздымкі — гэта толькі малая частка магчымасцяў, якія адкрыліся перад школьнікамі дзякуючы ўзаемадзеянню школы з Міністэрствам абароны, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй авіяцыі і прадпрыемствам «Пеленг». 

Навучыцца ўзнімаць у паветра робата можна двума спосабамі — у прасторы і віртуальна, на маніторы камп’ютара. Урокі па практычнаму кіраванню дронамі тут праводзяць лепшыя курсанты акадэміі авіяцыі. Падчас нашага наведвання кіраваць лятаючымі квадракоптарамі рабят навучалі Арцём Грынкевіч, які носіць ганаровае званне «Курсант года», і яго аднакурснік Кірыл Несцяровіч. 

У перапынку заняткаў курсанты акадэміі трэніравалі старшакласнікаў і ва ўменні хуткаснай разборкі і зборкі аўтамата Калашнікава. А ў гэты ж час у школьнай спартзале настаўнік ваеннай справы Павел Васіленка праводзіў заняткі з вучнямі малодшых класаў па праходжанні паласы перашкод у ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». На занятках па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы былы кадравы афіцэр Павел Васіленка часта расказвае вучням школы аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і свеце. Бо асноўнай задачай клуба «Сірыус» з’яўляецца выхаванне сапраўдных патрыётаў нашай краіны.

Віктар Драчоў 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю