У гэтым годзе байкеры адзначылі не толькі 10 гадоў гісторыі гэтага маштабнага мерапрыемства, але і аддалі даніну павагі подзвігу нашых продкаў, прымеркаваўшы свята да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Як і заўсёды, Мінск сабраў тысячы матацыклістаў, якія, нягледзячы ні на якія перашкоды, прыехалі да нас з самых розных краін: з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Расіі. Паспяхова адбылося сапраўднае свята братэрства і яднання, аб’яднанае любоўю да матацыклаў і павагай да гісторыі.У дзень горада прайшоў самы маштабны мотапарад, які ўжо стаў візітнай карткай HOP. Rally Minsk.
У суправаджэнні ДАІ, матацыклісты праехалі ад Кургана Славы па цэнтральных праспектах Мінска, дэманструючы моц і прыгажосць сваіх байкаў, і фінішавалі на плошчы ля Палаца спорту.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара