Top.Mail.Ru

Міфічныя героі з усіх куткоў Беларусі «сустрэліся» ў Мінску

505
11.03.2025 | 08:21

11 сакавіка ў мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё выставы «Беларускі бестыярый».

Аўтары праекта Валянцін Дэльвеста, муж і жонка Яўген і Яўгенія Кот, якія аб’ядналі ў адной выставачнай прасторы персанажаў беларускіх казак, міфаў, паданняў і легенд.

— Мы займаемся гэтай тэмай каля дзесяці гадоў. «Нашы» персанажы сабраны з усіх канцоў краіны і прадстаўлены на выставе з указаннем месцаў іх «пражывання». Мы абодва дызайнеры, але працуем у розных напрамках: Яўген стварае ілюстрацыі, а Яўгенія вырабляе арт-аб’екты ў змешанай тэхніцы, выкарыстоўваючы палімерную гліну, пап’е-машэ, тэкстыль і іншыя прыродныя матэрыялы. Выстава ў Мінску для нас першая, раней мы выстаўляліся ў музеях Гомеля, Бярэзенскім запаведніку, — распавялі чытачам партала Выдавецкага дома «Звязда» Яўген і Яўгенія Кот. 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ 

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю