1399
25.09.2026 | 11:51
У галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава «Майстэрня выкладчыка». Праект арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М. Танка. Экспазіцыя аб’яднала творчасць адразу трох пакаленняў: выкладчыкаў, вядомых выпускнікоў і таленавітых студэнтаў. Сярод аўтараў — Георгій Лойка, Святлана Кастрыца, Мікалай Андруковіч, Міхаіл Серабракоў і іншыя майстры. Іх работы выкананы ў розных тэхніках — ад акварэлі да дэкаратыўнага мастацтва. Праз беларускія пейзажы, сюжэты аб нацыянальных традыцыях і разважанні аб шчасці падрастаючых пакаленняў у галерэі разгортваецца апавяданне пра Радзіму. Яркія моманты з адкрыцця выставы глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара