Top.Mail.Ru

Майскія кветкі ў мінскім пейзажы

190
21.05.2026 | 11:45

Вуліцы і плошчы белпрускай сталіцы штогод упрыгожваюць мільёнамі кветак і дэкаратыўных раслін. На многіх тысячах клумб і кветнікаў усіх памераў стракацяць рознакаляровыя ружы, аксаміткі, фіялкі, бягоніі, маргарыткі, цюльпаны, нарцысы...

Майскія дні дадаюць у палітру мінскага пейзажа пяшчотныя фарбы духмяных гронак бэзу і чаромхі. Вясновае хараство асвечана ўрачыстымі свечкамі квітнеючых каштанаў.

Фларыстычныя пано на вуліцах і плошчах — маляўнічыя штрыхі да партрэта сталіцы. Пабывайце там, дзе помнікі і абяліскі сведчаць пра гістарычныя падзеі мінулага, пра нашых славутых землякоў, у скверах і парках — паўсюдна вас сустрэнуць майскія кветкі пасаджаныя клапатлівымі рукамі мінчан.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю