Top.Mail.Ru

Маштабнае гарадское свята «Апошні званок» для выпускнікоў сярэдніх школ сталіцы прайшло ў «Мінск-Арэне».

1337
25.05.2025 | 14:55

Больш за 12 тысяч выпускнікоў мінскіх школ павіншавалі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. «Сёння вы ўступаеце ў дарослае жыццё. У вас усё для гэтага ёсць — веды, маладосць, амбітнасць і крэатыўнасць. Наперадзе шмат дарог, вам самім будаваць сваё жыццё. Усё атрымаецца, бо вы — лепшыя!» — звярнуўся да рабят Уладзімір Кухараў.

Мерапрыемства было арганізавана ў фармаце канцэртна-харэаграфічнага шоу, якое спалучае музыку, танец і сучасныя візуальныя тэхналогіі. На сцэне гучалі віншаванні, выконваліся творчыя нумары ад топавых беларускіх артыстаў, а таксама сцэны, якія сімвалізуюць развітанне з бесклапотным школьным жыццём. Хэдлайнерам свята ў «Мінск-Арэне» стаў шоўмэн і спявак Алег Маямі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю