Top.Mail.Ru

Маладзёжны фестываль прафесій прайшоў у Мінску

656
13.09.2025 | 17:13

У Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага сабраліся навучэнцы шматлікіх навучальных устаноў сталіцы ,каб з першых рук атрымаць карысную інфармацыю пра запатрабаваныя прафесіі — ад выратавальніка, медыка, настаўніка да будаўніка, праграміста, дызайнера. Арганізавалі гэту святочную сустрэчу Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі савет працуючай моладзі.

У інтэрактыўным фармаце адбыліся майстар-класы і прафарыентацыйныя трэнінгі, прэзентацыі устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый. Вялікую цікавасць выклікаў паказ спецыяльнай тэхнікі, VR-раcпрацовак і новых тэхналогій.

У сталічным парку на стэндах і тэматычныя пляцоўках была прадстаўлена карысная інфармацыя для моладзі пра запатрабаваныя эканомікай прафесіі. Дасведчаныя дарадцы давалі адказы на пытанні дзе можна атрымаць сярэднюю спецыяльную, прафесійна-тэхнічную і вышэйшую адукацыю. Была магчымасць не толькі ў вусным парадку, але і практычна пазнаёміцца з многімі прафесіямі, паспрабаваць сябе ў ролі каваля, праграміста, мастака-афарміцеля. Усё названае спрыяе фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат пазітыўнага іміджу іх будучай прафесійна-працоўнай дзейнасці.

Удзельнікі фестывалю пазнаёміліся з дзейнасцю сілавых научальных устаноў, медыцынскіх каледжаў і фармацэўтычных арганізацый, педагагічных навучальных устаноў, будаўнічых і транспартных арганізацый, устаноў ваеннай і інжынернай накіраванасці.

Яўген Пясецкі

Фота аўтара
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю