Зусім нядаўна скончылася прахалоднае з частымі ліўневымі дажджамі і шквалістымі вятрамі цяперашняе лета. І ў першыя восеньскія дні прырода як бы апраўдваючыся за свае летнія праказы ўжо некалькі дзён дорыць нам казачна цёплую і камфортную для адпачынку на прыродзе надвор’е. Па дадзеных сіноптыкаў сярэднесутачная тэмпература за мінулы тыдзень і прагназуемыя будучыя дні на 5-6 градусаў вышэй сярэднясутачнайдля нашай краіны.
Вечарамі пасля працоўнага працоўнага дня цэлыя сем’і і кампаніі сяброў адпраўляюцца адпачыць і на сталічныя пляжы Мінскага мора і Камсамольскага возера. Кожны тут знаходзіць свае задавальнення — хто ў занятках спортам і іншымі актыўнасцямі, хто проста лашчыцца ў промнях заходзячага сонца,любуючыся прыгажосцямі яго заходу над воднай роўняддзю.
Віктар Драчоў
фота аўтара