Top.Mail.Ru

Лепшыя моманты фіналу рэспубліканскага праекта «Студэнт года»

485
01.03.2025 | 07:28

Фінал рэспубліканскага праекта «Студэнт года» прайшоў у Мінску 28 лютага. За першае месца змагаліся 14 пераможцаў рэгіянальных адборачных этапаў. Якая атмасфера была на мерапрыемстве — глядзіце ў нашым фотарэпартажы!

На працягу ўсяго 2024 года каля 150 студэнтаў па ўсёй краіне бралі ўдзел у адборах на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі. У выніку ў фінале аказаліся 14 лепшых юнакоў і дзяўчат з Мінска, абласных цэнтраў, а таксама Баранавічаў і Наваполацка.

Тэматыкай праекту ў 2025 годзе стала «Час магчымасцяў». Так, скрозь прызму поспехаў кожнага асобна ўзятага студэнта неабходна было паказаць усе перспектывы росту, якія сёння ёсць у кожнага беларускага студэнта.

Перад гледачамі і журы адкрылася яркае, крэатыўнае і відовішчнае шоу. Па выніках усіх выпрабаванняў першае месца заняла студэнтка БДЭУ Юлія Каваленка. Другое месца дасталася студэнту ГрДУ ім. Янкі Купалы Барысу Бараноўскаму. Трэцяе месца — студэнтцы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Дар’і Васільевай. А намінацыю «Студэнт года ONLINE» атрымаў Аляксандр Івашчанка з ГомДМУ.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю