Top.Mail.Ru

Кубак наймацнейшых па фігурным катанні праходзіць у мінскай «Чыжоўка-Арэне»

1341
10.12.2025 | 11:30

Спаборніцтвы сабралі больш за 130 спартсменаў з Беларусі і Расіі. І хоць арганізатары запрашалі фігурыстаў з многіх краін свету, з-за санкцыйных абмежаванняў фігурысты далёкага і блізкага замежжа не прыехалі на турнір.

Першы камплект узнагарод турніру разыграны: у танцах на лёдзе наймацнейшымі сталі нашы Кацярына Андрэева і Дзмітрый Бліноў. Напярэдадні і сёння на Кубку наймацнейшых стартавалі спаборніцтвы ў адзіночным катанні сярод мужчын, жанчын і юніёраў. Тытулаваным расійскім фігурыстам сур’ёзную канкурэнцыю складуць удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне Вікторыя Сафонава, лідары ў мужчынскім адзіночным катанні Яўген Пузанаў і Васіль Барахоўскі. Гэтыя спартсмены ўжо паказалі высокія вынікі пасля выканання кароткай праграмы. Сярод расійскіх зорак — уладальнік Кубка Расіі Мацвей Вятлугін, прызёр чэмпіянату Еўропы Артур Данелян і іншыя.

Віктар Драчоў

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю