5 верасня ў выставачным комплексе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Васільковае трапятанне».
На выставе прадстаўлена каля 30 шматфігурных дэкаратыўных кампазіцый і асобных твораў розных аўтараў: Сямёна Грахоўскага, Галіны Ісаевіч, Таццяны Малышавай, Людмілы Мягкавай, Сільвіі Раўдвеэ, Галіны Сідарэвіч, Сяргея Шэцікаі іншых, выкананых на шклозаводзе «Нёман» і Барысаўскім хрустальным заводзе ім. Ф. Э. Дзяржынскага ў 1930-х-2010-х гадах.
Натуральныя колеры прыроды Беларусі здаўна служаць крыніцай натхнення для мастакоў шкла, і, безумоўна, сіні колер займае асаблівае месца як крыніца мастацкага імпульсу. Форма і тэхналогіі ствараюць унікальны сімбіёз, які дазваляе раскрыць для гледача задумку мастака.
Куратары выставы: навуковы супрацоўнік навукова—фондавага аддзела Марыя Шугалей, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стст. Юлія Загорская.
Выстава будзе працаваць да 10 кастрычніка.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара