19 красавіка ў атрыуме гандлёвага цэнтра «Сталіца» адбылася канцэртная праграма ў рамках патрыятычнага праекта «Мы памятаем, мы ганарымся!».
Кожную суботу з 12 красавіка па 24 мая ў ГЦ «Сталіца» праходзяць канцэрты, прысвечаныя 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гэтую суботу сваю творчасць гледачам прадставілі: Мікіта Фаміных, беларускі дзяржаўны акадэмічны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», Арцём Шаламіцкі, ансамбль узорнага эстрадна-вакальнага калектыву «Голас», Аксана Аскерка, Павел Абановіч, Лізавета Карабельнікава, заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны тэатр эстраднай песні «Сябрынка», узорны тэатр танца «Ирис-шоу», Караліна Васільева і іншыя.
Наступны канцэрт адбудзецца ў ГЦ «Сталіца» 26 красавіка.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара