Top.Mail.Ru

Фестываль дзіцячай творчасці «Старонкі мірнага дзяцінства» прайшоў у Мінску

906
24.04.2025 | 12:04

Фестываль быў арганізаваны па ініцыятыве камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама пры арганізацыйнай падтрымцы ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі» з мэтай выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму, грамадзянскасці, гістарычнай памяці, фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці.

А яго ўдзельнікамі сталі выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі сталіцы ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў!

На працягу некалькіх месяцаў выхаванцы дзіцячых садоў усіх раёнаў сталіцы разам з педагогамі і бацькамі рыхтавалі творчыя нумары. Больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак прадэманстравалі свае работы: малюнкі, вырабы, вершы, песні і танцы. Самых таленавітых дашкольнікаў адабралі для выступлення на сцэне Мінскага гарадскога Палаца культуры. Для многіх малышоў гэта было першае выйсце на вялікую пляцоўку перад сотняй гледачоў.

Усяго ў гала-канцэрце фестывалю прынялі ўдзел калектывы 19 дзіцячых садоў, якія сталі пераможцамі раённага і гарадскога этапаў.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю