Top.Mail.Ru

Экасцежка «Акно ў прыроду» з’явілася ў цэнтры Мінска

760
22.08.2025 | 11:57

У Год добраўпарадкавання па ўсёй краіне ў маленькіх і вялікіх гарадах актыўна вядзецца стварэнне новых месцаў адпачынку.

Адным з прыкладаў стала экасцежка «Акно ў прыроду», якая нядаўна з’явілася і размешчана ў цэнтры Мінска на беразе ракі Свіслач у раёне новага ВК «Левада» на вуліцы Нававіленскай з аднаго боку ракі і Палацам Незалежнасці і будынкам новага гістарычнага музея на другім.

Гэта месца ўжо даўно стала месцам прыцягнення мінчан усіх узростаў. Тут намаганнямі работнікаў «Зелянбуда» Цэнтральнага раёна размясціліся пірсы для рыбакоў, дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі з экагульнямі і арэлямі, фотазоны і лаўкі незвычайнай формы. Нядаўна з’явіліся зручныя паляны для прыгатавання шашлыкоў, лясныя канцэртная пляцоўка і бібліятэка, траса для трэніроўкі горных веласіпедыстаў і шмат іншых прывабных месцаў для адпачынку і заняткаў спортам. У акультураным лясным масіве можна сустрэцца з драўлянымі фігуркамі лясных жывёл і велізарным міфічным балотным яшчарам «Жывойт», пачытаць карысную інфармацыю аб жывёльным і раслінным свеце нашай краіны.

Віктар Драчоў
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю