Top.Mail.Ru

Дзяды Маразы і Снягуркі на дарогах сталіцы

498
03.01.2025 | 15:53

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» унесла свой уклад у святочны антураж сталіцы — былі аформлены навагодняй ілюмінацыяй 48 рухомых адзінак: трамваяў, электробусаў, аўтобусаў і тралейбусаў. 

Кіроўца тралейбуса 6 разраду філіяла «Транспартны парк № 2» ГП «Мінсктранс» Мікіта Занкевіч

А з 30 снежня па 3 студзеня ў транспарце, аформленым навагодняй ілюмінацыяй, працавалі вадзіцелі ў касцюмах Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Кіроўцу тралейбуса 6 разраду філіяла «транспартны парк № 2» ГП «Мінсктранс» Мікіту Занкевічу таксама давялося папрацаваць на лініі 31 снежня мінулага года. Для Мікіты гэты апошні дзень снежня быў не толькі рабочым, але і па асабліваму святочным — бо ў гэты дзень кіроўцу-Дзеду Марозу» споўнілася 28 гадоў! І тым больш нумар тралейбуса на сто працэнтаў адпавядаў навагодняй святочнай атмасферы — «2025».

Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю