Top.Mail.Ru

Дзень работнікаў сацыяльнай абароны адзначылі ў сталіцы

462
12.01.2025 | 09:06

11 студзеня ў Мінскім гарадскім палацы культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сацыяльнай абароны.

Прысутных павіншавалі: міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Наталля Паўлючэнка, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага іншых устаноў Уладзімір Зубрык.

Працаўнікі сацыяльнай сферы, якія вызначыліся, былі заахвочаны ганаровымі граматамі і падзякамі.
— Сфера вельмі адчувальная і важная, таму што мы аказваем сацыяльныя паслугі самым уразлівым катэгорыям грамадства: пажылым людзям, інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Прыемна, што ўсё больш маладых людзей выбіраюць гэтую галіну. На гэты момант у ёй працуюць больш як 3 тыс. чалавек ва ўзросце да 31 года, — адзначыла Наталля Паўлючэнка ў сваім выступленні. — Тут не бывае выпадковых людзей. Усе яны праходзяць праверку часам. Дзякую за працу!

Сваю творчасць падарылі прысутным: Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль"Харошкі«, Анастасія Бярговіна, шоў-балет «Феерыя», творчая майстэрня эстраднага мастацтва «Хвілінка», Уладзіслаў Вітушка, арт-праект «Брэнд.бай», Андрэй Коласаў, Аляксандра Гайдук.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю